Пятніца, 02 Люты 2024 01:02

Урачыстасць св. Яна Боско адзначылі ў Бараўлянах

Аўтар

31 студзеня з’яўляецца асаблівым для салезіянскай сям’і. У гэты дзень адзначаецца літургічны ўспамін заступніка моладзі і заснавальніка таварыства святога Францішка Сальскага святога Яна Боско. Адзначылі ўрачыстасць і ў салезіянскай парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах.

Узначаліў святую Імшу рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB. У казанні святар падзяліўся з прысутнымі парадамі Яна Боско людзям, жадаючым выпрасіць якую-небудзь ласку ў Марыі Успамогі. Па-першае, неабходна адкінуць усё зямное і давяраць толькі Богу. Не спадзявацца на існуючую рэчаіснасць і аб’ектыўныя факты, якія мы бачым, бо для Бога няма нічога немагчымага. Па-другое, весці сакрамэнтальнае жыццё, а гэта значыць часта прыступаць да споведзі і святой Камуніі. Па-трэцяе, да кожнай сваёй просьбы дадаваць “Няхай будзе воля Твая”, бо Бог лепш за нас ведае, што будзе больш карысным для душы.

Таксама ў гэты дзень аднаўлялі свае абяцанні жыць згодна з правіламі апостальскага жыцця салезіяне супрацоўнікі – свецкая галіна салезіянскай сям’і. Адна жанчына склала дадзеныя абяцанні ўпершыню, далучыўшыся да суполкі. 

Пасля завяршэння святой Імшы пробашч парафіі ксёндз Казімір Шыдэлко SDB запрасіў парафіянаў у араторый, дзе іх чакаў пачастунак і гульні.

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Езус Хрыстус узышоў да неба і сказаў: “Я іду падрыхтаваць Вам царства”. Калі мы маем царства, прыгатаванае ў небе, павінны прымаць за марнасці рэчы гэтага свту. Гэта вялікае чуцяшэнне для нас,  што мы маем ужо прыгатаванае мейсца для нас.

Св. Ян Боско